Новости проекта
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Выставка "Образование и карьера 2020"
«Учитель для Беларуси»
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Матнявіцкі яслі - сад - базавая школа Чачэрскага раёна»
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
д. Мотневичи
Адрес:
247157, зав. Школьны, д. 2, агр. Матнявічы, Гомельская вобласць, Чачэрскі раён
Телефон:
8 (02332) 73443
E-mail:
motnevichi-school@mail.gomel.by

    1.jpg           

Юрыдычны адрас установы адукацыі:

247157  Гомельская вобласць, Чачэрскі раён, зав. Школьны, 2

Устаў дзяржаўнай установы адукацыі «Матнявіцкі яслі-сад – базавая школа Чачэрскага раёна» зацверджаны рашэннем Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта 11 чэрвеня  2012 года № 213

Заснавальнік: Чачэрскі раённы выканаўчы камітэт

Падпарадкаванасць: ведамасная

Орган, упаўнаважаны кіраваць дзяржаўнай маёмасцю: Чачэрскі раённы Савет дэпутатаў

Сертыфікат №0001485 аб дзяржаўнай акрэдзітацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць віду вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа  выдадзены ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2013 г. №349 і дзейнічае да 6 мая 2018 г.

 Інфармацыя аб школе, аб мэтах і задачах работы калектыва, аб матэрыяльнай базе школы

Першая школа ў вёсцы Матнявічы Чачэрскага раёна была адчынена ў 1905 годзе рускім земствам. Школа была драўляная і мела два класы, працэс навучання вёў адзін настаўнік. 

Пасля Кастрычніцкай Рэвалюцыі школа стала чатырохгадовай, выкладалі два настаўнікі. К 1930 году школа вырасла ў сямігадовую - ШКМ (школа калгаснай моладзі). 

У час Вялікай Айчыннай войны фашысты зачынілі школу. Адразу ж пасля вызвалення вёскі Матнявічы ад фашыстаў, школа пачала працу. Навучанне ў школе адбывалася ў дзе змены, класы былі перапоўненыя - прыблізна па 32 чалавекі ў кожным класе. 

З 1958 года Матнявіцкая школа стала васьмігадовай. Вырасла колькасць навучэнцаў, таму малодшыя класы займаліся ў першую змену, а старэйшыя класы - у другую.

Старая школа праіснавала да 1979 года. У гэтым жа годзе адбылося адкрыццё новай школы. Школа двухпавярховая, цагляная, светлая і прасторная. Разлічана на 180 навучэнцаў. Заняткі праводзяцца ў адну змену.

Мэта і задачы на 2019/2020 навучальны год

Мэта:

 Удасканаленне адукацыйнага працэсу, які забяспечвае якасную адукацыю, выхаванне творча думаючай асобы з высокім  узроўнем маральнай культуры.

Задачы:

  1. Садзейнічаць прафесіянальнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, прадпрыймальнасць, творчы падыход да справы.
  2. Садзейнічаць форміраванню паспяховай самарэалізацыі вучняў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі; арганізацыі эфектыўнай дапрофільнай і дапрафесійнай падрыхтоўкі вучняў 8-9 класаў шляхам эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў.
  3. Садзейнічаць фарміраванню камфортных умоў для асобаснага росту і развіцця     дзіцяці, захаванню і ўмацаванню здароўя праз цеснае ўзаемадзеянне з сям’ей, выяўленне ранняй сямейнай неблаганадзейнасці, захаванне бяспечных умоў жыцця выхаванцаў.
  4. Садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі праз фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага ўсведамлення; стварэнне  адукацыйна- інфармацыйнай прасторы, якая садзейнічае развіццю маральнага патэнцыялу асобы.
  5. Працягваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне розных крыніц фінансавання, пазабюджэтную дзейнасць.


Метадычная тэма:

Пввышэнне якасці выхавання і навучання праз удасканаленне прафесійнага і асобаснага развіцця педагогаў з улікам дасягненняў педагагічнай навукі.

Вучэбна-матэрыяльная база

Для паспяховага адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукаці створана дастатковая матэрыяльная база:

ПАМЯШКАННІ

ТЭХНІЧНЫЯ СРОДКІ

·        вучэбных кабінетаў – 9

·        адміністратыўных кабінетаў –1

·        сталовая

         кабінеты інфарматыкі – 1

·        майстэрня

·        спартыўная зала

·        бібліятэка


















 

·        камп'ютар –13

·       кампьютарны клас - 1

·        сканер – 2

·        прынтэр – 3

·        тэлевізар – 2

·        ноутбук -  1


















 


















 


















 

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.